?

Log in

No account? Create an account
entries friends calendar profile Previous Previous
account77

Вітаю, шаноўныя!

Наглядзеўшыся ў лесе на панявечаныя бярозы, вырашыў запісаць ролік з парадамі, як зьбіраць бярозавы сок з дапамогай звычайнай кропельніцы https://youtu.be/S7G_iimLwew

Бярозавы сок 1

Кропельніца каштуе трыццаць цэнтаў. Набыць можна ў любой аптэцы. І трэба шчэ дакупіць садовы вар, каштуе даляр за шклянку.

Нам спатрэбіцца сьвердзел памерам роўна 4,5 мм. Сьвідруем дзірку глыбінёй недзе два санцыметры на вышыні паўметра ад зямлі. Як толькі сок пайшоў, далей ужо не сьвідруем. То бок, насамрэч мы сьвідруем толькі кару. Драўніну амаль не чапляем, бо нямае сэнсу – сок цячэ паміж карой і драўнінай. Недзе праз тыдзень сок пацячэ павольней. Тады трэба паглыбіць шчыліну літаральна на міліметр.
Бярозавы сок 2

Іншы канец кропельніцы, там дзе іголка, прымацоўваем да корку. Адстойную камеру кропельніцы лепш зрэзаць, бо там маецца фільтр, які замінае. Апроч таго, калі на вуліцы цёплае надвор'е, сок у гэтай ёмістасьці закісае.

Бярозавы сок 14

Даўжыня кропельніц дазваляе злучыць тры і нават болей струменьчыкаў у адну вялікую бутлю. Вельмі зручна.
Бярозавы сок 3

Калі ў вашым лесе лютуюць вандалы альбо, як у нас на Беларусі, леснікі, то ўсю сыстэму ад чужых вачэй можна схаваць наступным чынам.
Бярозавы сок 5

Сок трэба забіраць кожны дзень, а калі надвор'е цяплей ніж дванаццаць градусаў, то і два разы на дзень. Бярозавы сок доўга не захоўваецца.

Пасьля сканчэньня сэзону, каб пазьбегнуць інфэкцыі, дзіркі ў дрэвах трэба замазаць садовым варам. Калі сок яшчэ ня цалкам спыніўся, то можна забіць дзірку драўляным калком. Але да канца забіваць калок ня трэба. Справа тут у тым, что праз рок-два калок зьгніе ўнутры ствала, праз што дрэва можа захварэць.
Бярозавы сок 10

Што рабіць зь лішкам соку? Найлепш замарозіць. Маем дзьве лядоўні, за сэзон замарожваем 20-30 літраў у ПЭТ бутэльках. Калі ў чэрвені-ліпні пачынаецца спёка, перакладаем бутэльку з маразільнай камеры ў халадзільную. Па меры таяньня ўжываем. Замарожаны сок можна захоўваць аж да наступнай вясны.

Іншы спосаб, гатаваць квас. Рэцэптаў шмат ў сеціве. Самы просты з разынкамі і цукрам. З разліку пяць разынак на літар. Колькасьць цукру строга 50 грам на літар. Меней, квас сапсуецца з-за браку вуглекіслага газу, болей – разарве бутлю. Важна шчыльна закрыць посуд, каб газ не выходзіў. Захоўваць квас трэба ў холадзе.

Таксама ёсьць просты рэцэпт квасу са смажаным ячмянём. Падрабязьней пачытайце ў сеціве.

Смачнага вам соку ☺
DSC01606


квас-березовый

DSC01592

DSC01393





Бярозавы сок 6




Leave a comment
undefined
У дзень выбараў (1-ы тур) на кожным участку ў Менску былі нашыя назіральнікі за ходам галасаваньня і падліку галасоў. Я была назіральнікам у райвыканкаме Маскоўскага раёну, куды сьцякалася ўся інфармацыя з участкаў усяго раёна. Калі ішоў падлік галасоў, некаторыя ўчасткі сканчалі працу раней. І тады мне адтуль тэлефанавалі нашыя назіральнікі і я рабіла свой зборны ліст па раёну.

Магу засьведчыць, што ў другі тур па нашым раёне (як потым высьветлілася, і па ўсёй Беларусі) выходзілі Пазьняк і Лукашэнка. Па колькасьці галасоў Маскоўскага раёну Менска Лукашэнка выходзіў на 1-е месца, на 2-е – Пазьняк, але на некаторых ўчастках на першае месца выходзіў Пазьняк. Гэты свой „ зборны” сьпіс у мяне нават захаваўся. Як чалавек, які шчыльна займаўся выбарамі прэзыдэнта і быў назіральнікам за ходам галасаваньня, я сьведчу, што першы тур выбараў быў сфальсіфікаваны.

У Фронт ішлі зьвесткі з усёй Беларусі, і яны пацьвярджалі страшэнную фальсіфікацыю. Пасьля выбараў былі знойдзены тысячы выкінутых „ некім” бюлетэняў з галасамі за Кебіча... Выходзіць, улады рабілі, што хацелі, і ня выбаршчыкі вырашылі далейшы лёс Беларусі, а злачынная посткамуністычная намэнклятура і тыя, хто за ёю стаяў (упершую чаргу спэцслужбы КДБ). Сфальсіфікаваўшы першы тур прэзыдэнцкіх выбараў, ЦВК аб’явіла, што на другі тур застаюцца Кебіч і Лукашэнка, у распараджэньні якіх – два тыдні да выбараў.

На тэледэбаты з Кебічам у другім туры Лукашэнка рваўся з усіх сілаў. Тут ён паводзіў сябе нахабна, перабіваў субяседніка, не даваў яму дагаварыць, задаваў яму рытарычныя пытаньні і сам на іх адказваў. Спыніць ягонае нахабства магла толькі моцная асоба, Кебіч жа паказаў сябе на тэледэбатах як асоба ніякая і бязвольная, яго нават па-чалавечы было шкода.

Здаецца, 3-га ліпеня, у Палацы спорту адбывалася гарадзкая ўрачыстая імпрэза, на якой мы з Вольгай Кузьміч мусілі прысутнічаць як супрацоўнікі Гарвыканкаму. Мы пад’ехалі да Палацу і ненадоўга прыпыніліся на прыступках каля ўваходу, бо пачалася нейкая незразумелая мітусьня, людзей неяк дзіўна штурхалі ўбакі. Мы не разумелі, у чым справа. І раптам убачылі Лукашэнку ў акружэ-ньні аховы. Было відаць, што гэта сапраўдныя „ мардавароты”, якія ня бачылі перад сабой людзей, ішлі, як танкі, адштурхоўваючы ўсіх, хто пападаўся ім на шляху. Нахабна і як злы пахан выглядаў і сам „ ніхто”.
Я тады сказала Вользе: „ Паглядзі, яшчэ выбары не адбыліся, ён яшчэ ніхто, а паводзіць сябе, як гітлераўцы сярод ваеннапалонных, жорстка і самаўпэўнена”. Так за нейкія секунды я ўбачыла будучага грубага дыктатара, начальніка Беларусі, які гатовы быў ісьці па галовах і зносіць усё на сваім шляху. Нічога добрага гэта не прадказвала.

У гэтыя два тыдні да выбараў перад выбарш-чыкамі Беларусі паўстала пытаньне: што рабіць і за каго галасаваць? Было відавочна, што ні Кебіч, ні Лукашэнка не зьяўляюцца прадстаўнікамі беларускіх інтарэсаў, таму Фронт заклікаў галасаваць супраць абодвух кандыдатаў. У такім выпадку (у 94 выпадку правалу абодвух) былі б прызначаны новыя выбары, і быў бы шанс выбраць Беларускага, а не прамаскоўскага прэзыдэнта. Наколькі мне вядома, Фронт нават прапаноўваў Кебічу ў гэтай сітуацыі зьняць сваю кандыдытуру (каб выклікаць новыя выбары). Кебіч павагаўся, але нічога ня зрушыў. Яго запэўнілі свае, што зробяць яго прэзыдэнтам, ён верыў Маскве і, відаць, да апошняга ня ведаў, што Масква, КДБ і мафія ўжо паставілі на Лукашэнку.

Гэбоўская прапаганда рабіла ўсё, каб заблытаць людзей. Яна распускала „ чуткі” пра „ харошага” Лукашэнку, што ён „ за просты народ” і за яго трэба галасаваць. Агенты гэбэ „ працавалі” ўсюды: у чэргах, у крамах, у аптэках, у шпіталях... У Кебіча ўжо не было ніякіх шансаў, але сам ён гэта не разумеў...

Цалкам азнаёміцца з гэтай і іншай інфрмацыяй можна ў кнізе Галіны Пазьняк "Беларусь у сэрцы" (спасылка ніжэй) 5 mb
http://vk.com/doc-7665_33610210?dl=a2ca5de805cad9ccd3
Leave a comment
undefined
“Усплыў” акупанцкі генэрал. Быў такі расейскі генэрал В. Фралоў, якога гадоў 10 таму паслужлівыя “незалежныя, дэмакратычныя” СМІ вывелі ў авангард сваёй рэкламы “белорусской демократіі”. Мілітарысцкі мастадонт падаваўся ў якасьці барацьбіта, ягоныя “заслугі” (невядома, праўда, якія) усхваляліся ў інфармацыйнай прасторы. Адзін менскі паэт нават назваў Фралова “беларускім Дэголем”. Гэты “Дэголь” некалькі гадоў пакруціўся ў асяродку мілінкевічаў-вінцучкоў, пазасядаў на іхных “аб’яднаных апазыцыях”, а потым раптам паслаў іх “куда подальше”, грукнуў дзьвярыма і пайшоў працаваць на рэжым. Лукашэнка ўзяў яго ў сакратары па касьмічных справах (?!). Народнае вершаскладаньне адрэагавала на гэты генэральскі манэўр зьедлівым вершыкам ад Ляпіса-Трубяцкога:
Гаўрыла меў штаны ў лампасах, / Гаўрыла генэралам быў/ І ў апазыцыі служыў.

Пасьля вяртаньня генэрала ва ўлоньне антыбеларускага рэжыму Ляпіс-Трубяцкі напісаў:
Гаўрыла прымяраў скафандр,/ Гаўрыла касманаўтам быў./ Рэжыму верна ён служыў.
Сьмех-сьмехам, а “Гаўрыла”-Фралоў зноў засьвяціўся ў сваіх лампасах. Ён выступіў на рэжымным сходзе ў Менску, прысьвечаным савецкаму сьвяту – Дню ракетных войскаў і артылерыі. Прысутным (у асноўным афіцэрам) ён заявіў, што будзе ўтвараць “Офіцерское собраніе”. Цытуем выступ гэтага асадніка: “Сегодняшние проблемы в белорусской экономике не исключают социального взрыва. Имея определённый вес и влияние в своих кругах, мы можем обозначить своей целью недопущение бессмысленных и беспощадных бунтов…” Як альтэрнатыву Фралоў запрапанаваў падтрымку экс-кандыдата на прэзыдэнта Д. Уса, які патрабуе рэфэрэндума па зьменах у Выбарчым кодэксе. Фралоў агучыў таксама задачу ўдзелу ў парляманцкіх выбарах рэжыму, а самому рэжыму ён запрапанаваў афіцэрскую дапамогу “у мацаваньні тэрытарыяльнай абароназдольнасьці”.

Цікава, што напіша цяпер менскі паэт пра гэтага “Дэголя”? Мабыць назаве яго Цэзарам і Напалеёнам. Але справа сур’ёзная. Рэжымная агентура кшталту Фралова ўжо падбухторвае афіцэрскія кадры да ўступленьня ў “тэрытарыяльную армію” Лукашэнкі. А гэта як? Афіцэры будуць удзень служыць у Беларускай арміі, а пасьля службовага дзяжурства ісьці ў “тэрытарыяльную армію” дыктатара? Ці туды будуць запісваць толькі адстаўных пэнсіянераў? Чаму рэжымныя клоўны кшталту экс-генэрала Фралова гукаюць цяпер пра ўдзел у дыктатарскіх ініцыятывах? Спадзяемся, што патрыятычныя беларускія афіцэры не паддадуцца на гэтыя гуканьні і праваляць спробу ўцягнуць іх у антынародныя дзеяньні.
http://www.bielarus.net/archives/2011/12/08/2548
Leave a comment

Рух "За новыя выбары без Лукашэнкi!
Каардынатар Зянон Пазьняк
http://www.bel-ruh.org
http://www.facebook.com/groups/bielruch/

Плятформа «Беларуская Салідарнасьць»
http://www.bielarus.net
http://www.narodnaja-partyja.org

У цяперашніх цяжкіх грамадзкіх умовах, калі значная частка партыйнай працы не павінна прылюдна афішавацца (такія ёсьць абставіны), мы, спаўняючы нашыя задачы падрыхтоўкі і арганізацыі грамадзтва, мусім зьвярнуць асаблівую ўвагу на разьвіцьцё ініцыятывы “Беларуская Салідарнасьць” і ініцыятывы “РУХ” (поўная назва “Рух за новыя выбары без Лукашэнкі”). Гэтыя ініцыятывы ўзаемазьвязаныя. Толькі калі “Беларуская Салідарнасьць” ёсьць адкрытым дзеяньнем, то “РУХ” — гэта зачыненая сістэма паралельнай структурызацыі актыўнай часткі грамадзтва. Гэтая сістэма, калі яе ўдасца шырока стварыць, можа быць хутка прыведзеная ў дзеяньне ў адпаведным моманце, калі такі момант узьнікне. Прынцып, на якім яна ствараецца, амаль цалкам выключае пранікненьне ў яе агентуры спэцслужбаў, кантроль і развал сістэмы знутры.

Мяркую, што сябры Партыі, якія задзейнічаныя ў стварэньні гэтай сістэмы (практычна, паралельнай, схаванай грамадзянскай супольнасьці) мусілі б вельмі сур'ёзна ёю займацца, тым больш, што ў яе межах ёсьць магчымасьць рэальна дзейнічаць. У першы ж месяц утварылася каля 150 суполак РУХу і потым працэс затармазіўся. Гэта зьвязана найперш з нашым інфармацыйным абмежаваньнем у Сеціве, праз якое мы ствараем першасныя суполкі. Гэта праблема сур'ёзная, улічваючы тое, што “сацыяльныя сеткі” мы ўжываць ня можам (каб не выявіць людзей). Але вырашыць праблему ўсё ж можна і, мяркую, што мы яе вырашым.

Зянон Пазьняк

Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
Leave a comment

Некалькі месяцаў таму спадарыня Алексіевіч казала, што белрусы ня здольны да рэвалюцыі

"Улада рыхтуе беларусаў да грамадзянскай вайны"

Грамадзянская вайна амаль што ў цэнтры Эўропы. У 21-м стагодьдзі. Гэта ж якім дэбілам трэба быць, каб рыхтаваць такую вайну. Але ж сапраўды рыхтуюць.

Дык навошта?

ТАК РАБІЛІ ПЕРАД АГРЭСІЯЙ УСЕ АГРЭСАРЫ

Тэма сур'ёзная. Расейская імпэрыя ў стане глыбокага сацыяльна-эканамічнага правалу. У шэрагу рэгіёнаў Расеі ўвосень (пасьля збору ўраджаю!) былі адчынены склады недатыкальных запасаў харчаваньня, якія існуюць на выпадак вайны. Мільёнам людзей у РФ пагражае голад.

У гэтай сытуацыі імпэрыя набліжаецца да прэзыдэнцкіх выбараў (сакавік 2012 года). Пуцін марыць вярнуцца на крамлёўскі сталец, але ня можа нічога прапанаваць расейскаму электарату. Людзі ўжо ня вераць у абяцанкі. Адзіным канкрэтным козырам была б наша Беларусь, якую перад выбарамі здолеў бы далучыць да імпэрыі кандыдат-прэзыдэнт. Улічваючы містычны імпэрыялізм расейскага грамадзтва (яны гатовыя нават галадаць, каб толькі быў іхны “трэці Рым” і іх усе баяліся), такая “перамога” была б успрынята на “ўра”.

У беларусаў, вядома, захопнікі пытацца ня будуць. З дапамогай антыбеларускага акупацыйнага рэжыму Масква ўжо грунтоўна падарвала эканоміку нашай краіны і вядзе Беларусь да фінансавага банкруцтва дзяржавы. Вось тут яны зьбіраюцца “працягнуць нам брацкую руку” у выглядзе ўвядзеньня расейскага рубля ў Беларусі (што азначала б магутны ўдар па беларускай дзяржаўнасьці і сувэрэнітэту), а потым пакіраваць падзеямі так, каб увесьці расейскія войскі і “ратаваць беларусаў ад Лукашэнкі”.
http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/00--20111106--02

Зянон Пазьняк пра Пуцiна, КГБ i Беларусь
http://www.youtube.com/watch?v=qIrqHcs2KE8&feature=player_embedded


Зянон Пазняк пра палітычную сітуяцыю ў жнiўнi 2010. Пра тое, што мае адбывацца пасьля ”выбараў”
http://www.youtube.com/watch?v=v2DrinnjQK0&feature=player_embedded


Leave a comment
Originally posted by vnovodvorskaia at В этом ЖЖ нет места фашистам, даже гламурным Запись 20.11.2006

Страна склоняется к ксенофобии, нацизму и воспеванию всесильного государства. Поэтому мы и стоим на пути у этой угрозы. Личное ничтожество и личная неуспешность всегда сублимируется с помощью государственнического и державнического пафоса. Страна не потянула реформы, не потянула нормальную западную цивилизацию, сорвалась обратно в советское болота и создается система самообмана и расхваливания этого болота, чтобы каждая лягушка чувствовала гордость за свое Великое Болото, потому что больше гордится нечем. Гайдар – талант, личность, крупный ученый. Таким фашизм не нужен. Фашизм нужен ничтожествам, типа Рогозина, Жириновского, Путина, Грызлова, место которым в анекдотах Борового. Фашизм нужен винтикам, серым и одинаковым. Этим путем прошла гитлеровская Германия, а сейчас этим путем идет Россия.
Leave a comment

17:54:42 абрываецца
Пачынаецца з 17:55:48
Магчыма што з 17:55:48 крыху iншы чалавек... Памыляюсь?

Гэта проста артэфакт? Альбо можа якое смецьце, якога не было за хвiлiну
http://content.foto.mail.ru/mail/dishonest495/91/i-125.jpg
Чаму вiдэа мае крыху розную якасьць?
Leave a comment

http://vnovodvorskaia.livejournal.com/774047.html
КНБ: Дорогие друзья!

Мы, безусловно, сочувствуем этой трагедии. Но мы вас предупреждаем: сейчас найдётся очень много государственников и близких к власти политиков, которые будут призывать вас консолидироваться.

ВИН: Да, вокруг Батьки.

КНБ: Около Батьки, да. Чтобы "преодолеть, защитить" и так далее. Пожалуйста...

ВИН: Не делайте этого!

КНБ: Не делайте этого никогда. Мы этот путь прошли. Нам уже было сказано, что мы "цинично используем". Мне было сказано много раз, когда я говорил о взрыве домов в 99-ом году - что я "цинично использую трагедию".

ЦИНИЧНО ИСПОЛЬЗУЙТЕ ТРАГЕДИЮ ДЛЯ ТОГО, ЧТОБЫ НАЗВАТЬ УБИЙЦ - УБИЙЦАМИ. ИНАЧЕ - ВЗРЫВАТЬСЯ БУДЕТ НЕ ТОЛЬКО В МЕТРО МИНСКА, НО БУДЕТ И В ДОМАХ ВЗРЫВАТЬСЯ.
Leave a comment

Шукайце ў сецiве - Злачынная групоўка " УЛАДА "
Дадамо ўсiх судьдзей у спiс. Патрэбны фоты
1 comment or Leave a comment

www.posobniki.com
http://vkontakte.ru/criminalpower
http://sn-poll.com/criminalpower
Leave a comment